Щепов Владислав Александрович
Председатель Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по экономической политике
Работать для людей! Работать для страны!

PDA
Щепов Владислав Александрович
Главная События

События

13 03/2019

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы Уладзіслаў ШЧЭПАЎ: 
 — Доўгі час Беларусь развівалася на аснове выкарыстання магутнага прамысловага сектара, які складаецца з буйных і сярэдніх прадпрыемстваў (пераважна дзяржаўных), якія забяспечвалі высокія тэмпы эканамічнага росту і высокі ўзровень занятасці. Пры гэтым менш увагі аддавалася развіццю прыватнага сектара эканомікі. У выніку па ўзроўні ўкладу прыватнага сектара ў ВУП мы істотна адсталі ад краін-суседзяў. 
Разам з тым на дзяржаўным узроўні было разуменне, што прыватная дзелавая актыўнасць у краіне валодае моцным патэнцыялам для развіцця эканомікі. Таму развіццё малога і сярэдняга бізнесу, уцягванне яго ў экспартную дзейнасць і імпартазамяшчэнне стала адным з найважнейшых дзяржаўных прыярытэтаў. 
Прыняцце Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 года № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь» стала важнай вяхой развіцця краіны. На самым высокім узроўні быў абвешчаны курс на разняволенне дзелавой ініцыятывы і творчага патэнцыялу грамадзян. Бізнесу быў дадзены сігнал аб гатоўнасці дзяржавы трансфармаваць сваю эканоміку, стварыць камфортныя і роўныя ўмовы для вядзення эканамічнай дзейнасці для суб'ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці, ліквідаваць залішняе ўмяшанне ў дзейнасць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, скасаваць неабгрунтаваныя адміністрацыйныя бар'еры для развіцця дзелавой ініцыятывы. Дзяржава прадэманстравала гатоўнасць да дыялогу з бізнесам па выпрацоўцы ключавых рашэнняў у сферы развіцця эканомікі.

Адпаведны курс у далейшым атрымаў замацаванне ва ўсіх прынятых праграмных дакументах, якія вызначаюць вектар сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны. 
Найважнейшым крокам, прынятым на заканадаўчым узроўні ў развіццё прынцыпаў дырэктывы, стала прыняцце Дэкрэта № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва». Ён дзейнічае ўжо больш за год. Міністэрствы і ведамствы, мясцовыя органы кіравання і самакіравання, бізнес-супольнасць падводзяць першыя вынікі рэалізацыі дэкрэта.  
Міністэрства эканомікі адзначае рост дзелавой актыўнасці. У прыватнасці, абапіраючыся на нормы дэкрэта, больш за 5000 новых суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці паведамілі пра пачатак сваёй работы. Расце колькасць камерцыйных арганізацый і прадпрымальнікаў, удзельная вага малога і сярэдняга бізнесу ў вытворчасці тавараў і паслуг, экспарце і падатковых паступленнях. Сістэмная праца па спрашчэнні ўмоў гаспадарання ў краіне прыносіць пазітыўныя вынікі. Так, у рэйтынгу Сусветнага банка Dоіng Busіnеss Беларусь упершыню ў гісторыі гэтага рэйтынга дзелавога клімату 190 краін увайшла ў топ-50 найлепшых, апынуўшыся на 37-м месцы.  
Гэта было чакана. Але я хацеў бы адзначыць іншы эфект дэкрэта. Ён вызначыў ключавыя кірункі развіцця заканадаўства, прынцыпы ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнесу з мэтай падтрымкі прадпрымальніцкай ініцыятывы, ліквідацыі залішніх бар'ераў, якія замінаюць рэгістрацыі новых арганізацый або пашырэнню дзеючых. 
Дэкрэт № 7, прынцыпы закладзеныя ў ім, на маю думку, выразна вызначаюць, што прадпрымальніцтва — найважнейшы фактар эканамічнага росту, стварэння новых рабочых месцаў і павышэння дабрабыту грамадзян. У той жа час прадпрымальніцкая здольнасць — надзвычай рэдкі рэсурс у любой дзяржаве, які неабходна развіваць, беражліва выкарыстоўваць і падтрымліваць. Хацелася б прывесці шэраг канкрэтных прыкладаў заканатворчай дзейнасці ў адпаведнасці з «літарай і духам» Дэкрэта № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва». 
Так, прынцып дэкрэта прэзумпцыі аб добрасумленнасці суб'ектаў гаспадарання замацаваны ў новым Падатковым кодэксе ў адносінах да плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлін). 
Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2019 года № 171-З у адпаведнасці з пунктам 11 Дэкрэта № 7 скарэктавана крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае заканадаўства ў напрамку дэкрыміналізацыі правапарушэнняў у эканамічнай сферы, што дазволіць значна знізіць рызыкі прадпрымальніцкай дзейнасці.  
Уступіў у сілу новы закон «Аб нарматыўных прававых актах», які прадугледжвае комплексную ацэнку ўплыву рашэнняў і дакументаў, якія прымаюцца, на прадпрымальніцкую дзейнасць. Акрамя таго, важна, што Дэкрэт № 7 падштурхнуў органы ўлады і бізнес-супольнасць да больш актыўнага і адкрытага абмену думкамі ў рамках дзейнасці грамадска-кансультатыўных саветаў, саветаў па развіцці прадпрымальніцтва. Гэта толькі першыя вынікі дэкрэта і першыя крокі па яго рэалізацыі. Галоўнае, што абодва названыя дакументы стварылі ўмовы і вызначылі напрамак, па якім ужо рухаецца наша эканоміка, і, безумоўна, напрамак гэты правільны. Развіццё прадпрымальніцтва — найважнейшая задача, рашэнне якой патрабуе эфектыўнай сумеснай працы ўсіх галін улады і бізнес-супольнасці. 
 Запісала Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Газета "Звязда"
Все новости
(8-044) 777-74-71

Помощники депутата

Демянчук Наталья Николаевна
Рогачевский районный исполнительный комитет, г. Рогачев, ул. Интернациональная, д.7, каб. 102
(8-044) 777-74-71
Ильющенко Виктор Михайлович
Кормянский районный исполнительный комитет, г.п. Корма, ул. Ильющенко, д.34, каб. 101
(8-044) 759-16-48
Партнёры чакаюць перамен /Рэспубліка/
Улетку гэтага года ў Закон «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве» ўнеслі змены. Яны ўступяць у сілу з 1 лютага 2019 года. Абноўлены дакумент пашырае сферу прымянення ДПП на ўсю інфраструктуру, у тым ліку якая знаходзіцца ва ўласнасці прыватнага бізнесу, удакладняе і пашырае функцыі дзяржаўнага партнёра, замацоўвае гарантыі прыватнаму бізнесу. Акрамя таго, распрацоўшчыкі дакумента запэўніваюць: выкарыстанне механізмаў ДПП куды больш прывабнае, чым крэдыты. https://www.sb.by/articles/partnyery-chakayuts-peramen.html
Поиграли, и довольно /СБ/
Председатель Постоянной комиссии по экономической политике Палаты представителей Национального собрания Беларуси Владислав Щепов высказал свое мнение корреспонденту СБ о продаже детям лотерейных билетов и выплате выигрыша по ним
Все публикации